Выязныя экскурсіі (музейна-педагагічныя заняткі) па Ганцавіцкаму раёну

- "Па месцах вайсковых пахаванняў".

- "Гісторыка-культурныя каштоўнасці". У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь ад Ганцавіцкага раёна ўваходзіць 19 нерухомых і 5 рухомых аб'ектаў. Прапанаваны маршрут знаёміць з большай іх часткай. Гэта і былая сядзіба (другая палова XIX ст., 1911 г.) роду Свяжынскіх у в.Агарэвічы, Свята-Георгіеўская царква (1771 г.) у в.Вялікія Круговічы, Спаса-Праабражэнская царква (1896 г.) у в.Будча, капліцы-пахавальні родаў Вендорфаў і Яленскіх у в.Ясянец і шмат чаго іншага.

- "Азёры Ганцаўшчыны". На тэрыторыі Ганцавіцкага раёна больш за 10 азёр. Кожнае з іх па-свойму цікавае і ўнікальнае. Пазнавальная вандроўка дазволіць пазнаёміцца з гэтымі геаграфічнымі аб'ектамі.

- "Ганцаўшчына літаратурная". Ганцаўшчына багатая на літаратурныя таленты. Гэты маршрут, адкрывае для дапытлівых людзей малую радзіму такіх вядомых у беларускай літаратуры асоб, як Віктар Гардзей (в.Малыя Круговічы), Міхась Рудкоўскі (в.Востраў), Іван Кірэйчык і Ўладзімір Марук (абодва в.Гута.). Прапануем наведаць гэты ўнікальны Палескі куток, які даў Беларусі столькі вядомых літаратараў.

- "Ганцаўшчына - журавінны і чарнічны край". Дадзены маршрут уключае ў сябе наведванне Ганцавіцкай эксперыментальнай базы Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі "Журавінка", тэрыторыі Хатыніцкага і Ялоўскага лясніцтваў, а таксама аграсядзібы "Ялінка" ў вёсцы Яловая.


Увага! Па жаданні замоўцы магчыма прапрацоўка і рэалізацыя экскурсійна-турыстычнага маршруту (музейна-педагагічнага занятку) па тэрыторыі Ганцавіцкага раёна любой складанасці і працягласці, з уключэннем у яго аб'ектаў якія вас цікавяць.