Установа культуры «Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей»

ГАНЦАВІЦКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ створаны ў г.Ганцавічы 01.01.1997 г. паводле рашэння Ганцавіцкага райвыканкама. Адкрыты для наведвальнікаў 20.10.2002 г. да 120-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Музеем кіравалі Іван Іванавіч Караленка, Сцяпан Львовіч Разумец, Ала Васільеўна Занька. З ліпеня 2014 года дырэктар Наталія Ўладзіміраўна Кулеш.

Асноўны фонд музея (на 01.01.2023 г.) налічвае 4499 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 3348 адзінак. Плошча экспазідыі 146 м². Фонды музея складаюць калекцыі археалагічных знаходак з раскопак помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі раёна, рэчавая калекцыя, нумізматыкі, фотаматэрыялаў пра жыццё і побыт гараджан, жывапісу і дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, дакументау. У ліку найбольш цікавых экспанатаў насценны гадзіннік, падараваны асабіста імператарам Аляксандрам III К. А. Крупенічу, былому майстру чыгуначнай станцыі Малькавічы, шкляныя шары — прадукцыя шклозавода Краеўскага і Столе, праваслаўныя абразы XVIII—XX ст. Асноўная экспазіцыя размешчана ў 4 экспазіцыйных і выставачнай залах.