75 гадоў газеце «Савецкае Палессе»

75 гадоў жыве разам з намі наша раёнка «Савецкае Палессе». З ёй звязана жыццё некалькіх пакаленняў ганцаўчан. Да гэтай урачыстай даты раённы краязнаўчы музей прымеркаваў выстаўку фотаздымкаў «Нашы» з фотаархіва газеты. У сераду 29 ліпеня ў выставачнай зале музея адбылася сустрэча з героямі выстаўкі, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі аб газеце і пакінулі ёй віншаванні з нагоды юбілею.

Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей далучаецца да віншаванняў сваіх наведвальнікаў. Жадаем усім супрацоўнікам газеты «Савецкае Палессе», тым хто працаваў раней і працуе зараз, добрага здароў’я, творчых поспехаў, дабрабыту, удзячных і адданых чытачоў. Доўгага вам шляху і новых юбілеяў. Дзякуй за працу!

1598