
3 чэрвеня ў Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеі пачала працу выстава графічных работ Янкі Раманоўскага “Янка Купала ў маім сэрцы” прымеркаваная да некалькіх юбілейных дат: 80-годдзя Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, 100-годдзя надання Янку Купалу “Iмя беларускага паэта” і памяці Янкі Раманоўскага – пляменніка паэта, мастака–графіка, юнацтва якога азмрочыла Вялікая Айчынная вайна.
17 графічных работ прадставіў для экспанавання ў Ганцавічах Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.