
З 12 кастрычніка па 12 лістапада праводзіцца месячнік па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на тэрыторыі горада Ганцавічы і населеных пунктаў раёна, у ходзе якога таксама будзе арганізаваны раённы суботнік.
У чацвер 17 кастрычніка раённы краязнаўчы музей далучыўся да месячніка. Работнікі музея правялі добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол сваёй установы.