Васіль Праскураў. «На зямлі сярод людзей»

Васіль Фёдаравіч Праскураў выдатны майстар нарыса, журналіст, пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР, член Саюза пісьменнікаў Беларусі — нарадзіўся 25 жніўня 1926 года ў в.Негаціна Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Ён быў самым меншым і адзіным сынам у бацькоў Фёдара Карпавіча і Санклеты Максімаўны. Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны скончыў Сваташыцкую няпоўную сярэднюю школу. У перыяд фашысцкай акупацыі жыў разам з маці, бабуляй і сёстрамі ў сваёй роднай вёсцы. Бацька Васіля Фёдаравіча памёр у пачатку вайны. Таму сям'і давялося зведаць пад фашыстамі і голад, і холад.

У 1945 годзе В.Ф. Праскураў быў прызваны ў Савецкую Армію. Пяць з паловай гадоў служыў у Цэнтральнай Групе Войскаў у Венгрыі, Германіі, а потым у Аўстрыі. Да дэмабілізацыі з арміі з'яўляўся карэспандэнтам армейскай газеты «За честь Родины».

Калі ў 1950 годзе вярнуўся дамоў, маці і бабуля да таго часу памерлі, сёстры павыходзілі замуж і раз'ехаліся. Па просьбе старэйшай сястры Ганны, якая жыла разам з сям'ёй у Ганцавічах і працавала тут настаўніцай, ён пераехаў да яе. Уладкаваўся на работу ў мясцовы райспажыўсаюз. Спачатку працаваў старшынёй сельпо, загадчыкам гандлёвага аддзела, а потым старшынёй райспажыўсаюза. У Ганцавічах скончыў сярэднюю школу рабочай моладзі, экстэрнам — Брэсцкую гандлёва-кааперацыйную школу. У Ганцавічах В.Ф.Праскураў знайшоў сваё сямейнае шчасце: ажаніўся з каханай дзяўчынай — Лідзіяй Сцяпанаўнай, разам з якой выгадаваў чатырох цудоўных дачок — журналістку, настаўніцу, двух урачоў.

Аднак В.Ф.Праскураў усё жыццё жадаў стаць журналістам і ў 1958 годзе ўладкаваўся на работу літсупрацоўнікам у Ганцавіцкую раённую газету «Сялянская праўда». Прыкладна тады ж паступіў на завочнае аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, якое закончыў з дыпломам з адзнакай у 1965 годзе.

3 1962 па 1966 год В.Ф.Праскураў працаваў у Ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму», а ў 1966 годзе быў прызначаны на пасаду рэдактара Ганцавіцкай раённай газеты «Савецкае Палессе» (дарэчы, задумка даць такую назву газеце належыць самому Васілю Фёдаравічу). Больш за дваццаць гадоў ён рэдагаваў гэтае рэгіянальнае выданне. За плённую працу на ніве журналістыкі ўзнагароджаны чатырма медалямі СССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Побач з клапатлівай рэдактарскай пасадай шмат пісаў для газеты. I не толькі для сваёй, але для абласной і рэспубліканскіх. Ён упадабаў адзін з самых прэстыжных газетных жанраў — нарыс і пісаў аб людзях Палесся. На гэтым жанры ён і заслужыў славу сапраўднага майстра слова, вялікага знаўцы чалавечых душ.

3 газетных палос нарысы Васіля Фёдаравіча ўвасабляліся ў зборнікі, якія выходзілі ў розных выдавецтвах рэспублікі ў 1960-я — 1980-я гады адзін за адным: «Святая сівізна», «Трое з-за Лані», «Людзі-суседзі», «Пакажы чалавеку дарогу», «Пакланіся зямлі-карміцельцы», «Чорны хлеб». Апошні зборнік пісьменніка «Наўсцяж вясковай вуліцы», куды ўвайшлі акрамя нарысаў няскончаная аповесць, апавяданні і дакументальныя матэрыялы, выйшаў пасля яго смерці, у 1995 годзе.

Памёр В.Ф.Праскураў 22 мая 1987 года. Пахаваны ў Ганцавічах на старых могілках. На доме, дзе ён жыў, і на будынку рэдакцыі. у якой працаваў, у яго гонар устаноўлены мемарыяльныя дошкі. Яго імя носяць цэнтральная раённая бібліятэка і вуліца, на якой ён жыў.


Пад час службы ў Венгрыі. 10 снежня 1945 год
З саслужыўцамі ў горадзе Вена (Аўстрыя). 9 сакавіка 1947 год
На ганку рэдакцыі газеты “Сялянская праўда” (злева-направа): І. Кірэйчык, С. Дзерышаў, І. Лісецкі, В. Праскураў. 1950-я гады
На ганку рэдакцыі газеты “Сялянская праўда” сядзяць (злева-направа): І. Кірэйчык, В. Праскураў, М. Дубянецкі, С. Дзерышаў. 1950-я гады
Калектыў рэдакцыі газеты "Сялянская праўда". 1950-я гады
Пасля ўзнагароды. 1964 год
У гасцях калектыва рэдакцыі газеты "Савецкае Палессе" маскоўская журналістка Ірына Скляр. 1969 год
Калектыў рэдакцыі газеты "Савецкае Палессе" на ганку рэдакцыі. 1970-я гады
Паэт Андрэй Вазнясенскі і актрыса Таццяна Лаўрова ў гасцях у Васіля Праскурава. 1975 год
Супрацоўнікі раённай газеты і друкарні. 1976 год
"Васіль Праскураў умеў запальваць суразмоўцаў аптымізмам, верай у лепшае". Мікола Панасюк
Куставая вучоба рэдактараў раённых газет. 1976 год
"Ставіўся ён беражліва і да свайго і да чужога - гаспадар быў сапраўдны". Міхаіл Кунцэвіч
Калектыў аднадумцаў. 1970-я гады
Ганцавіцкія літаратары: Міхась Рудкоўскі, Кастусь Мохар, Васіль Праскураў, Віктар Гардзей
Васіль Праскураў з калегамі па пяры Наталляй Данько і Віктарам Гардзеем
На суботніку ў калгасе "Радзіма". 1975 год
На суботніку ў калгасе "Радзіма". 1975 год
В.Ф. Праскураў і С.Ж. Курбанаў разам з жонкамі каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у горадзе Ганцавічы. 1976 год
На суботніку ў калгасе "Радзіма". 1982 год
Калектыў рэдакцыі газеты «Савецкае Палессе» на адкрыцці рыбгаса «Лактышы»
Сустрэча ў рэдакцыі раённай газеты "Савецкае Палессе"
Літаратурныя таленты Ганцаўшчыны: Віктар Гардзей, Міхась Рудкоўскі, Іван Лісецкі і Васіль Праскураў
Наталля Паўлаўна Данько, Васіль Фёдаравіч Праскураў і Віктар Канстанцінавіч Гардзей. 1981 год
Першы сакратар Ганцавіцкага РК КПБ Г.І. Буслаў (крайні зправа) з супрацоўнікамі газеты "Савецкае Палессе". 1978 год
Калектыў газеты "Савецкае Палессе". 1980 год
Цёплыя словы віншавання ад Васіля Праскурава прымае Наталля Данько. 1982 год
Васіль Праскураў з беларускімі літаратарамі ў гасцях у працаўнікоў калгаса імя Кірава. 1980 год
Разам з гасцямі з вобласці. 1982 год
Шчаслівы дзядуля
Каля роднай хаты
Васіль Фёдаравіч Праскураў з калегамі па працы, роднымі і суседзямі
Нарада журналістаў Ганцавіцкага, Баранавіцкага, Ляхавіцкага, Івацэвіцкага раёнаў. 1975 год
Творчы працэс. 1980 год
Кіруючы склад газеты "Савецкае Палессе" з работнікамі тыпаграфіі. 1978 год
Супрацоўнікі рэдакцыі газеты "Савецкае Палессе" і раённый друкарні. 1976 год
Васіль Фёдаравіч Праскураў
Васіль Фёдаравіч Праскураў
Васіль Фёдаравіч Праскураў у садзе каля роднай хаты. 1980 год
 «Інтэлегент і  селянін адначасова». Міхаіл Кунцэвіч
Васіль Фёдаравіч Праскураў і Міхаіл Міхайлавіч Кунцэвіч. 1980 год
Разам з жонкаю на адпачынку ў Нясвіжы
Калектыў рэдакцыі газеты "Савецкае Палессе" і друкарні пад час святкавання Дня друку. 1984 год
Калектыў рэдакцыі газеты "Савецкае Палессе". 1980-я гады
Васіль Фёдаравіч Праскураў з работнікамі друкарні. 1982 год
Сцяпан Львовіч Разумец, Іван Кузьміч Амяляшчык, Васіль Фёдаравіч Праскураў, Вячаслаў Міхайлавіч В'юн, Андрэй Лукашавіч Місюра. 1982 год
Васіль Фёдаравіч Праскураў (крайні злева) пад час наведвання вёскі Люсіна. 1983 год
Васіль Праскураў з сястрою Ганнай Праходскай сярод кіруючых асоб раёна ва ўрочышчы Горкі. 1976 год
Доўгі святочны стол для супрацоўнікаў газеты "Савецкае Палессе"
Калектыў рэдакцыі газеты «Савецкае Палессе» са сваімі сем’ямі на адпачынку
Калектыў рэдакцыі газеты "Савецкае Палессе" на ганку рэдакцыі. 1980-я гады
Работнікі газеты "Савецкае Палессе" на ганку рэстарана "Цна"
Параіцца з Васілём Фёдаравічам Праскуравым жадалі і дочкі, і цешча Аляксандра Піліпаўна Скірда
Васіль Фёдаравіч Праскураў на паляванні. 1984 год
Васіль Фёдаравіч Праскураў на паляванні. 1984 год
Нарада ў кабінеце Васіля Праскурава. 1984 год
"Васілю Фёдаравічу Праскураву ўзведзены самы надзейны і трывалы помнік на зямлі, імя якому - Памяць Народная". Уладзімір Русакевіч
Помнік на магіле Васіля Фёдаравіча Праскурава
Мемарыяльная дошка на доме, дзе жыў Васіль Фёдаравіч Праскураў
Мемарыяльная дошка на будынку рэдакцыі газеты "Савецкае Палессе"
Вокладка кнігі «Святая сівізна». 1966 год
Вокладка кнігі «Трое з-за Лані». 1967 год
Вокладка кнігі «Людзі-суседзі». 1974 год
Вокладка кнігі «Пакажы чалавеку дарогу». 1979 год
Вокладка кнігі «Пакланіся зямлі-карміцельцы». 1982 год
Вокладка кнігі «Чорны хлеб». 1984 год
Вокладка кнігі «Наўсцяж вясковай вуліцы». 1995 год