ЗАЛ «ПРЫРОДА»: вітрына «Водны свет»

1. Пудзіла андатры. Андатра, мускусны пацук (Ondatra zibethica) — млекакакормячае сямейства хамяковых.

У Еўропу завезена з Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыю Беларусі завезена з Польшчы. Упершыню адзначана ў 1948 гаддзе ў басейне ракі Лясной (прыток Заходняга Буга), пазней рассялілася ў шэрагу раёнаў Брэсцкай вобласці. У 1953—1961 гадах больш 2 тысяч адлоўленых звяркоў выпусцілі ў рэкі і азёры. Паспяхова акліматызавалася ў большасці месцаў выпуску. Сустракаецца ў шматлікіх раёнах выпуску. Колькасць рэзка змяняецца па гадах. Аб'ект спартыўнага палявання. Мае каштоўную шкуру і мяса з добрымі смакавымі якасцямі. Паўводная жывёла. Трымаецца старыц, невялікіх рэк, каналаў, азёр, багатых воднай і прыбярэжнай расліннасцю. Даўжыня цела 23—35 см, маса 1,0—1,5 кг. Падшэрстак шчыльны, мяккі, хвост лускаваты. Жыве ў норах ці хатках. Актыўная ўвечар, уначы і ранняй раніцай. За год да трох прыплодаў па 3—15 дзіцянятаў (першы гон у сакавіку). У перыяд гону самцы вылучаюць сакрэт, які змяшчае мускус. Цяжарнасць 25 сутак. Сілкуецца воднай і каляводнай расліннасцю, радзей малюскамі і ракамі.

2. Пудзіла рака. Ракападобныя, ракі (Crustacea) — клас водных бесхрыбтовых жывёл тыпу членістаногіх.

У Беларусі каля 100 відаў, у тым ліку — бакаплавы, жаброногі, карпаеды, рачныя ракі, дафніі і іншыя. Насяляюць тоўшчу вады (планктонныя ракі) і дно вадаёмаў (бентасныя ракі). Планктонныя сілкуюцца бактэрыямі, аднаклеткавымі арганізмамі, дэтрытам; бентасныя — часціцамі арганічных рэчываў, раслінамі і жывёламі. Ёсць часовыя паразіты рыб. Ракі вызначаюць прадуктыўнасць вадаёмаў, чысцяць ваду ад узважаных у ёй часцінак і рэштак мёртвых арганізмаў. Імі сілкуюцца шматлікія прамысловыя рыбы. Вузкопалы рак ядомы і часцей сустракаецца ў Віцебскай вобласці. Лімнакалянус, мізіда рэліктавая, пантапарэя, бакаплаў Палласа, шырокапалы рак занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Выкапнёвыя ракі (канхастракі, астракоды) знойдзены ў адкладах шматлікіх геалагічных перыядаў (сістэм).

3. Пудзіла карася залатога ці звычайнага. Карась залаты ці звычайны (carassius carassius) — рыба сямейства карпавых, сустракаецца амаль ва ўсіх вадаёмах, гушчару ў стаялых зялёных і зарослых воднай расліннасцю.

Трымаецца зграямі. Устойлівы да недахопу кіслароду. Сілкуецца бесхрыбтовымі, іх лічынкамі, багавіннем. Зімуе закапаўшыся ў глей на дне вадаёма. Аб'ект здабычы, сажалкавай і азёрнай гадоўлі і аматарскага рыбалоўства. Памеры карася зменлівыя і залежаць умоў пасялення. Карась залаты у малокормных вадаёмах на другім годзе жыцця дасягае даўжыні ў 4—5 см, масы ў некалькі грамаў, у высокакормных — да 300 грамаў; у азёрах асобныя асобнікі дасягаюць даўжыні да 50 см і масы да 5 кг. Палавая сталасць у 2—4 гады. Нераст у канцы мая-ліпені на плыткаводдзе ў зарасніках раслін. Нераставанне парцыённае. Пладавітасць каля 250 тысяч ікрынак.

4. Пудзіла шчупака. Шчупак (Esox lusius) — рыба сямейства шчупаковых. У Беларусі распаўсюджана амаль ва ўсіх вадаёмах, аддае перавагу стаялым і са слабой плынню.

Трымаецца асела на неглыбокіх зарослых ўчастках, у захламленых, парослых хмызняком берагоў, буйныя асобіны — на глыбіні. У перыяд нерасту і зімоўкі ўтворае невялікія зграі. Зімуе на глыбіні. У паводку нерастовыя міграцыі. Аб'ект здабычы і спартыўнага рыбалоўства. Часта выгадоўваюць у нагульных сажалках разам з карпам. Даўжыня да 1 (часам да 1,5) метра, маса 5—8 (зрэдку да 35 кг). Афарбоўка зменлівая, залежыць ад асяроддзя пасялення. Палавая сталасць у 3—4, зрэдку ў 2 гады. Нераст у красавіку-маі ў берагоў, на разліве. Пладавітасць ад 5 да 240 тысяч ікрынак. Драпежнік, ахвяру падцікоўвае і наганяе ў імклівым кідку. Сілкуецца рыбай, галоўным чынам плоткай і акунём; маляўкі — зоапланктонам.

5. Пудзіла ліна. Лін (Tinca tinca) — рыба сямейства карпавых. У Беларусі распаўсюджаны ў азёрах, поймавых вадаёмах, затоках, якія пазарасталі старыцах і іншых добра прагреваемых месцах з глейкім дном.

Аб'ект спартыўнага рыбалоўства і здабычы ў Нарачанскіх і Браслаўскіх азёрах і вадаёмах Палесся. Доўгая да 60 см, маса да 1 (часам да 7,5) кг. Цела тоўстае, пакрыта дробнай луской і пластом густой слізі. Палавая сталасць на 3—4 годзе жыцця. Нераст у маі-ліпені на дробных зарослых участках вадаёмах пры тэмпературы вады 19—20 °С. Нераставанне парцыённае. Пладавітасць 400-600 тыс. ікрынак. Сілкуецца дновымі бесхрыбтовымі (чарвякі, лічынкі казуркі, малюскі, ракападобныя) і раслінамі.

6. Пудзіла ярша звычайнага. Ёрш звычайны (Gymnocephalus cernuus) — рыба сямейства акунёвых, зграйная і прыдновая рыба.

Сілкуецца пераважна дновымі бесхрыбтовымі, маляўкамі і ікрой рыб, пражэрлівыя. Шкодзіць рыбнай гаспадарцы, асабліва культурнаму рыбаводству ў натуральных вадаёмах. Ёрш звычайны распаўсюджаны амаль ва ўсіх вадаёмах, у асобных (напрыклад вадасховішчах) дасягае вельмі высокай колькасці. Трымаецца на значнай глыбіні ў месцах з пяшчаным і заглееным дном. Народная назва ажгур, яжгур. Даўжыня 10—15 см., маса 20—50 (да 200) грамаў. Усе прамяні першага спіннога і першага анальнага і брушных плаўнікоў у выглядзе калючак. Палавая сталасць у 2—3 гады. Нераст у красавіку-чэрвені ў пойме рэк, старыцах, у азёрах, часта на глыбіні. Нераставанне парцыённае. Пладавітасць 4—200 тысяч ікрынак.

7. Пудзіла таўсталобіка пярэстага. Таўсталобік пярэсты (Aristichthys nobilis) — рыба сямейства карпавых.

У Беларусь таўсталобік пярэсты завезены ў 1965 году для інтрадукцыі ў рыбгасах (разводзяць сумесна з карпам і амурам белым). Таўсталобік пярэсты — гэта хуткарослая каштоўная рыба з высокімі смакавымі і дыетычнымі якасцямі мяса. Здольны стрымліваць празмернае развіццё ў вадаёмах планктоннага багавіння ("красаванне вады"). Даўжыня цела да 80 см., вага да 12 кг. Цела параўнальна высокае, сціснутае з бакоў. Вочы прыкметна "апушчаны" ўніз галовы. Вусікаў няма. Доўгія грудныя плаўнікі заходзяць за пачатак падстаў брушных плаўнікоў. Жаберныя тычачкі звычайныя, незросшыеся. Афарбоўка цела шэрая, на спіне амаль чорная. Па баках раскіданы шматлікія цёмныя плямы.

8 і 10. Пудзілы карпа голага і звычайнага. Карп (Cyprinus carpio) — рыба сямейства карпавых, культурная форма сазана.

У натуральных вадаёмах Беларусі рэдкі, гушчару трапляе ў іх з сажалак рыбгасаў ці адмыслова ўпускаецца для напасу. Зграйны, цеплалюбны, малапатрабавальны да кіслароднага рэжыму. Зімуе ў глыбокіх ямах. Асноўны аб'ект гадоўлі ў рыбгасах. Выведзены шэраг рыбапрадуктыўных парод: карп люстраны, лускаваты, голы і іншыя. Даўжыня вытворцаў, пакінутых узнаўлення, да 1 метра, маса да 12—16, зрэдку да 30 кг і больш; маса двухгадовага таварнага карпа 300—500 гр. Палавая сталасць на 3—4-м годзе. Нераст у маі-чэрвені на плыткаводдзе з добра развітай травяністай расліннасцю. Пладавітасць да 1,5 млн ікрынак. Працягласць жыцця да 30 гадоў.

9. Пудзіла ментуза. Мянтуз (Lota lota) — рыба сямейства трасковых. Распаўсюджаны ў шматлікіх рэках Беларусі і ў большасці глыбокіх азёр Беларускага Паазер'я.

Аддае перавагу вадаёмы з халоднай крынічнай вадой і камяністым дном, трымаецца ў ямах і пад берагамі. Народная назва мень, калека, менек. Прамысловае значэнне невялікае. Даўжыня да аднаго метра, маса да 5 (часам да 24) кг. Цела пакрыта дробнай луской. Галава злёгку пляската, на "падбародку" адзін вусік. Актыўны галоўным чынам увосень і ўзімку ў начны час. Улетку пры тэмпературы вады вышэй 15—16 °С хаваецца ў норах, пад карчакамі і г.д. Палавая сталасць на 3—4-м годзе. Нераст у студзені-лютым на неглыбокіх месцах з хуткай плынню і пяшчаным ці камяністым дном. Ікра дновая, развіваецца да вясны. Пладавітасць да аднаго млн. і больш ікрынак. Сілкуецца дробнай рыбай, жабамі, ракападобнымі, лічынкамі казурак.

11. Пудзіла верхаводкі. Верхаводка (Alburnus alburnus) — гэта рыба сямейства карпавых.

У Беларусі водзіцца ва ўсіх праточных вадаёмах з чыстай вадой і пяшчаным дном. Асабліва шматлікая ў Нарачанскіх азёрах і рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Дняпра, Нёмана. Трымаецца адкрытых глыбокіх месцаў з запаволенай плынню. У весну і ў летку, асабліва ў змярканне вялікімі зграямі паднімаецца да паверхні вады. Зімуе на глыбокіх ямах. Народная назва аклейка, аклея, вярхоўка, селяўка. Прамысловае значэнне невялікае. Знішчае ікру і маляўкі каштоўных рыб. Даўжыня 9—10 (да 60) см. Палавая сталасць у 2 гады. Нераст у канцы мая да сярэдзіны чэрвеня, пачынаецца пры тэмпературы вады каля 15 °С. Нераставанне парцыённае (3—6 раз па 0,7—3 тысяч ікрынак). Сілкуецца планктонам, казуркамі, дробнымі ракападобнымі.

12. Пудзіла плоткі. Плотка (Rutilus rutilus) — рыба сямейства карпавых. Адна з найболей шматлікіх рыб Беларусі, водзіцца ў рэках, старыцах, азёрах, вадасховішчах.

Трымаецца зграямі на ўскраінах зараснікаў і вялікіх прагалаў паміж імі; пазбягае заглееных месцаў з хуткай плынню. Зімуе ў глыбокіх ямах і затоках. У паводку выходзіць на пойму. Народная назва плотка, вобліца, альхоўка. Займае першае месца ў штогадовых уловах азёрна-рачной рыбы. Малакаштоўная з-за нізкага тэмпу росту.

13. Пудзіла акуня. Акунь (Perca fluviatilis) — рыба сямейства акунёвых. Шматлікі, сустракаецца амаль ва ўсіх вадаёмах Беларусі.

У летку і ў весну зграямі трымаецца ў затоках, у восень і ў зімку пераходзіць у глыбейшыя месцы. Буйныя акуні жывуць асела на глыбіні. Даўжыня да 50 см, маса да 1,5 кг, часам больш (масы 100 грамаў дасягае ў чатыры гады). Актыўны днём. Палавая сталасць у 3—4 летнім узросце. Нераст ранняй вясной пры тэмпературы вады 5—8 °С. Ікру кідае на расліны ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў ці на залітай пойме. Пладавітасць да 150 тысяч ікрынак. Маляўкі сілкуюцца планктонам, пазней бентасам і маляўкамі; сталыя – рыбай, лічынкамі казурак, ракападобнымі. Непажаданы ў вадаёмах з культурным рыбаразвядзеннем.