Новая выстава: "Іван Кірэйчык -- паэт, празаік, журналіст"

Іван Кірэйчык належыць да пакалення пісьменнікаў, дзяцінства якіх абпаліла вайна. Яго бацька, Аляксандр Цімафеевіч, загінуў на фронце ў 1945 годзе. Маці, Лізавеце Герасімаўне, давялося адной выводзіць дзяцей – сына і дачку – у людзі.

Творчая спадчына нашага земляка складаецца з паэтычных зборнікаў “Аснова” (1977) і “З маіх крыніц” (1994), а таксама кніг нарысаў і апавяданняў “Багацце душы – людзям” (1966), “Калінавая квецень” (1984). Многія яго празаічныя творы друкаваліся ў калектыўных зборніках “Вернутае шчасце”, “Люблю будзёны дзень” і іншыя. У літаратурным запісе Івана Кірэйчыка выйшлі кніга ўспамінаў партызана Р.Лабазеева “Лясныя пабрацімы” і дакументальная аповесць М.Качана “Апалены ранак”.

15 скавіка гэтага года Івану Аляксандравічу споўнілася б 75!

Гэтай ўрачыстай нагодзе прысвечана выстава “Іван Кірэйчык – паэт, празаік, журналіст”, якая з 18 сакавіка пачала сваю працу ў выставачнай зале Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея.

На выставе прадстаўлены фатаздымкі, асабістыя рэчы, рукапісы Івана Аляксандравіча Кірэйчыка.