Візіт міністра культуры

28 кастрычніка з аднадзённай працоўнай паездкай Ганцавіцкі раён наведаў міністр культуры Павел Паўлавіч Латушка. Адным з аб'ектаў наведвання быў Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей, дзе госць пазнаёміўся з гісторыяй і прыродай нашага дзіўнага Палескага краю.

Павел Паўлавіч пакінуў такі запіс у Кнізе водгукаў музея: "Шаноўныя сябры! Вялікі вам дзякуй за добрую працу на карысць нашай роднай беларускай культуры. Здароўя вам, дабрабыту і добрага настрою".