Новая выстаўка «Якуб Колас. Летапіс жыцця і творчасці»

З 21 кастрычніка ў выставачнай зале раённага краязнаўчага музея да 130-годдзя са дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа распачала сваю работу выстаўка «Якуб Колас. Летапіс жыцця і творчасці».

На выстаўцы прадстаўлены фотаздымкі і дакументы, якія расказваюць аб жыцці і прафесійнай дзейнасці Якуба Коласа. Асабліва каштоўнымі экспанатамі з'яўляюцца копіі лістоў жыхароў вёскі Люсіна з просьбамі аб пабудове ў іх населеным пункце сучаснага будынка школы.

Таксама на выстаўцы можна пабачыць рэдкае відэа з адкрыцця ў Люсінскай сярэдняй школе літаратурна-этнаграфічнага музея Якуба Коласа, якое адбылося ў 1982 годзе.

675