Новая выстаўка «Фантазія і майстэрства»

З 10 верасня ў выставачнай зале Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея распачынае сваю працу выстаўка работ Віталя Шэпялевіча пад назваю «Фантазія і майстэрства». На ёй прадстаўлены разнастайныя прадметы вырабленыя майстрам.

Даведка
Шэпялевіч Віталь нарадзіўся ў 1976 годзе ў горадзе Ганцавічы.

У 1996 годзе паступіў у мастацкую вучэльню ў гарадскім пасёлку Мір Гродзенскай вобласці. У 1998 годзе атрымаў спецыяльнасць ганчар, вытворца мастацкіх вырабаў з керамікі. У 1998 – 1999 гадах працаваў ганчаром у майстэрні народнага майстра Алеся Косткі ў горадзе Мінск.

У 2000 годзе вярнуўся ў горад Ганцавічы, дзе па сённяшні дзень займаецца вырабам сувеніраў з дрэва і гліны. Супрацоўнічае з Ганцавіцкім раённым Домам рамёстваў.

Удзельнік раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў:
- Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі-2009» (горад Кобрын);
- Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў «Вясновы букет» (горад Мінск, 2010 год);
- Рэспубліканскі Дзень беларускага пісьменства (горад Ганцавічы, 2011 год);
- кірмаш рамёстваў «Палескі кірмаш» (горад Пінск, 2012 год);
- ІІІ Міжнародны пленэр ганчароў (вёска Гарадная, Столінскі раён, 2012 год);
- ІІ Міжнародны пленэр шэрай керамікі (Чарна Весь Касьцёльна - Немчын, Польшча, 2013 год).

634