Новая выстаўка «Мроі»

У выставачнай зале раённага краязнаўчага музея 2 студзеня распачала сваю працу выстаўка «Мроі» мастака-скульптара Дзяніса Кандрацьева.

Дзяніс Кандрацьеў нарадзіўся ў 1974 годзе ў Мінску. Пасля мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава – Акадэмія мастацтваў. 2002 год – паспяховая абарона дыплома па напрамку «Скульптура». Дыпломная праца «Кветкі» мармуровым дрэвам упрыгожвае галоўны ўваход ў Дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр г.Мінска, які знаходзіцца у Севастопальскім скверы.

З 1999 па 2001 г.г. мастак – пастаноўшчык на кінастудзіі «Беларусь фільм». Працаваў з рэжысёрамі мультыплікатарамі У.П. Піткевічам (анімацыйная стужка «Ёрш і верабей»), Аленай Туравай (анімацыйная стужка «Музыка чарадзей»).

Адразу пасля Акадэміі мастацтваў пачынае працаваць выкладчыкам малюнкаў і скульптуры. Выкладае ў мастацкім вучылішчы імя А.К. Глебава і ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце на Архітэктурным факультэце, старшы выкладчык кафедры «Малюнка, акварэлі і скульптуры». Удзельнік выставак з 1996 г. «Мроі» трэцяя па ліку персанальная выстаўка скульптуры і графікі мастака.

591