Праект «Падарожжа з Жагамонтам» пабываў у вёсцы Ясянец

У пачатку месяца праект «Падарожжа з Жагамонтам» пабываў ў вёсцы Ясянец, і сёння 19 сакавіка на відэахостынгавым сайце YouTube з’явілася відэа з дадзенай серыі.

Вёска Ясянец — месца адметнае і таямнічае. Ля вёскі можна адшукаць вялікі курганны могільнік — каля сотні курганоў ХІ–ХІІ стагоддзяў. А на ўскрайку Ясянца знаходзяцца старыя каталіцкія могілкі з капліцамі-пахавальнямі родаў Вендорфаў і Яленскіх. На гэтых могілках хавалі шляхту нават з далёкіх мясцін. Быў тут і невялічкі касцёл, што не захаваўся да нашага часу, — як і іншыя цікавыя будынкі…