Візіт міністра па надзвычайных сітуацыях

5 лістапада з працоўнай паездкай Ганцавіцкі раён наведаў міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Энвер Рызаевіч Барыеў. Адным з аб'ектаў наведвання быў Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей, дзе госць пазнаёміўся з гісторыяй і прыродай нашага дзіўнага Палескага краю.

Энвер Рызаевіч пакінуў такі запіс у Кнізе водгукаў музея: "У жыцці чалавека, калектыва, рэгіёна, краіны і свету культура адыгрывае галоўную ролю! Дзейнасць у гэтым кірунку неацэнная.

У вашым выдатным музеі рэтраспектыўна прадстаўлена гісторыя выдатнага Ганцавіцкага раёна.

Вельмі прыемна, што Вы ацанілі ўнёсак выратавальнікаў, і яны таксама прадстаўлены ў экспазіцыі.

Жадаю Вашаму музею творчага развіцця, цікавых знаходак і ўдзячных наведвальнікаў".