Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча

У 1945 годзе ў гарадскім пасёлку Ганцавічы пачало дзейнічаць педагагічнае вучылішча Народнага камісарыята (с 26.03.1946 года — Міністэрства) асветы БССР, якое рыхтавала кадры настаўнікаў пачатковых класаў. Знаходзілася яно, паводле ўспамінаў заслужанага настаўніка БССР, былога выкладчыка вучылішча Ціхана Акімавіча Ерафеенкі, у былых казармах польскай кавалерыйскай воінскай часці, дзе цяпер размяшчаецца школа-інтэрнат.

Выкладчыцкі састаў вучылішча сфарміраваўся ў асноўным з прыежджых педагогаў з усходніх раёнаў Беларусі. Дырэктарам вучылішча працаваў Рыгор Рыгоравіч Стрыжонак, завучам — І.М. Азёрны. Усе педагогі — былыя ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Самым старэйшым выкладчыкам у вучылішчы (па ўзросту) быў В.П. Арлоў — настаўнік хіміі і музыкі. Усяго ж у вучылішчы працавалі 23 педагогі. Дзейнічала завочнае аддзяленне.

Вучылішча праіснавала да 1954 года.