Гісторыя Дня беларускага пісьменства ў паштовых канвертах

Дзень беларускага пісьменства, першапачаткова назва — Дзень беларускага пісьменства і друку — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.

Задума свята з’явілася ў Міністэрстве культуры і друку Беларусі пасля святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Пасля ўзгаднення з Саветам міністраў і Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 25 мая 1994 года з’явілася пастанова аб заснаванні свята Дня беларускага пісьменства.

Першапачаткова дата святкавання была прымеркавана да дня выдання першай друкаванай беларускай кнігі — 6 жніўня 1517 года. З 1998 года дата святкавання ўстаноўленая ў першую нядзелю верасня.

Дзень беларускага пісьменства адзначаўся ў наступных гарадах і гарадскіх пасёлках:
1994 год — Полацк
1995 год — Тураў
1996 год — Наваградак
1997 год — Нясвіж
1998 год — Орша
1999 год — Пінск
2000 год — Заслаўе
2001 год — Мсціслаў
2002 год — Мір
2003 год — Полацк
2004 год — Тураў
2005 год — Камянец
2006 год — Паставы
2007 год — Шклоў
2008 год — Барысаў
2009 год — Смаргонь
2010 год — Хойнікі
2011 год — Ганцавічы
2012 год — Глыбокае
2013 год — Быхаў
2014 год — Заслаўе
2015 год — Шчучын
2016 год — Рагачоў
2017 год — Полацк
2018 год — Іванава
2019 год — Слонім
2020 год — Бялынічы
2021 год — Капыль
2022 год — Добруш
2023 год — Гарадок

Выстаўка працягвае дапаўняцца экспанатамі!